Сіняк (горны масіў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сіняк (горны масіў)
Remove ads

Сіняк (укр.: Синяк) — горны масіў Вулканічнага хрыбта Усходніх Карпат у Закарпацкай вобласці Украіны.

Хуткія факты Сіняк, Краіна ...

Ляжыць на правабярэжжы ракі Латарыцы. Цягнецца на 18-20 км з захаду на ўсход, на 22 км з поўначы на поўдзень. Абсалютныя вышыні 900—1000 м, адносныя перавышэнні на далінамі рэк 300—850 м. Найвышэйшая вяршыня — Дунаўка (1018 м).

У геалагічнай будове масіва ўдзельнічаюць эфузіўныя (андэзіты, андэзіта-базальты, дацыты) і флішавыя (пескавікі, сланцы) пароды.

Грэбянёвыя паверхні хрыбтоў пераважна вострыя, лакальна купалападобныя, расчлянёныя далінамі рэчак і ярамі. Схілы крутыя, прамыя і пукатыя, з густой эразійнай сеткай. Здараюцца апоўзні, селі, паводкі.

Даліны рэк Вызныцы, Абавы, Матэковай, Пыні V-падобныя і каньёнападобныя.

Пераважаюць нізкагорныя мясцовасці з дубова-букавымі (да вышыні 600 м) і букавымі лясамі з невялікім дамешкам хвойных парод.

Развіта земляробства і агародніцтва. Прыродныя лячэбныя мінеральныя воды выкарыстоўваюцца на кліматычных бальнеалагічных курортах «Сыняк» і «Карпаты».

Remove ads

Літаратура

  • Ковальчук І. П. Синяк // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993. (укр.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads