Сініцкае Поле
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіні́цкае По́ле[1] (трансліт.: Sinickaje Polie, руск.: Синицкое Поле) — вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавета.
Размешчана за 12 км на паўднёвы ўсход ад Буйнавічаў, за 34 км на ўсход ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 202[2] км ад Гомеля, за 58[2] км ад чыгуначнай станцыі Ельск. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Сінпольскае».
Remove ads
Гісторыя
Згадваецца ў царкоўных дакументах 1879 года як вёска Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета.
3 20 жніўня 1924 да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Сініцкапольскага сельсавета.


У ліпені 1943 года гітлераўскія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 20 жыхароў, а за ўвесь час акупацыі яны загубілі 30 жыхароў.
Насельніцтва
Інфраструктура
Базавая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, філіял ашчаднага банка «Беларусбанк», крама.
Вядомыя выхадцы
Радзіма Героя Савецкага Саюза М. П. Сыдзько.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Сіньпо́лле, Сінпо́лле
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads