Сіпора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіпора (індан.: Sipora) або Сіпура (нідэрл.: Sipura) — востраў у Індыйскім акіяне на захад ад Суматры. Уваходзіць у склад архіпелага Ментавай. Плошча — 845 км². Насельніцтва (2000 г.) — 12 840 чал.
Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральная частка ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт — 845 м. 10—15 % паверхні займаюць лясы. Клімат трапічны, вельмі вільготны.
Карэнныя насельнікі — ментавайцы. Аднак большасць сучаснага насельніцтва складаюць выхадцы з Явы і Суматры, якія займаюцца сельскай гаспадаркай. Развіваецца турызм. Востраў папулярны сярод прыхільнікаў сёрфінга.
На Сіпоры месціцца адміністрацыйны цэнтр астравоў Ментавай — горад Цья-Педжат.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads