Сіранавыя

земнаводныя From Wikipedia, the free encyclopedia

Сіранавыя
Remove ads

Сі́ранавыя[1], сіраны[1] (Sirenidae) — сямейства хвастатых земнаводных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Адрозніваецца 2 роды, 3—4 віды, у т.л. сіран вялікі (Siren lacertina), сіран карлікавы (Siren intermedia), сіран паласаты гразевы (Pseudobranchus striatus). Пашыраны ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі. Жывуць у азёрах, балотах, зарослых вадаёмах.

Даўжыня 15—90 см. Цела доўгае, валлекаватае, з веслападобным хвастом. Маюць толькі пярэднія недаразвітыя канечнасці з 4 або 3 пальцамі. Дыхаюць вонкавымі перыстымі жабрамі і лёгкімі. Вугрападобнымі рухамі яны могуць усвідроўвацца ў глей або ў вільготны грунт.

Сіранавым уласціва неатэнія. Кормяцца дробнымі рыбамі, беспазваночнымі і земнаводнымі.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads