Сістэма Кронквіста

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сістэма Кронквіста (англ.: Cronquist system) — таксанамічная сістэма класіфікацыі  (руск.) кветкавых раслін, распрацаваная амерыканскім батанікам Артурам Кронквістам (1919—1992) у яго двух навуковых працах «Адзіная сістэма класіфікацыі кветкавых раслін» (англ.: «An Integrated System of Classification of Flowering Plants»), 1981 і «Эвалюцыя і класіфікацыя кветкавых раслін» (англ.: «The Evolution and Classification of Flowering Plants»), першае выданне — 1968, другое — 1988.

Хуткія факты Сістэма Кронквіста, Theorized by ...

Сістэма Кронквіста змясціла ўсе кветкавыя расліны ў два асноўных класы: Аднадольныя і Двухдольныя. Парадкі былі разбітыя на падкласы.

Гэтая сістэма да гэтага часу шырока выкарыстоўваецца ў свеце, як у першапачатковым выглядзе, так і больш адаптаваным. Аднак многія батанікі з нядаўняга часу сталі спасылацца на больш познюю сістэму класіфікацыі Angiosperm Phylogeny Group  (руск.) і яе наступную версію APG II  (руск.).

У кнізе «Адзіная сістэма класіфікацыі кветкавых раслін» 1981 пералічана 321 сямейства раслін, разбітых на 64 парадкі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads