Сісіміўт

горад у Грэнландыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сісіміўтmap
Remove ads

Сісіміўт (грэнл.: Sisimiut), або Хольстэйнсбарг (дацк.: Holsteinsborg) — горад і да 2009 года сталіца аднайменнага муніцыпалітэта ў цэнтральнай часткі Заходняй Грэнландыі (Кіта). Мяжуе з Манітсокам на поўдні і Кангатсіякам на поўначы, а таксама Амасалікам на ўсходзе. Горад размешчаны за 75 км на поўнач ад палярнага круга, і з'ўяляецца самым паўночным портам Грэнландыі, свабодным ад лёду. Насельніцтва - 5965 чал. (2007), што робіць Сісіміўт другім па велічыні горадам Грэнландыі.

Хуткія факты Краіна, Самакіравальная супольнасць ...
Remove ads

Таксама на тэрыторыі муніцыпалітэта ёсць і іншыя пасёлкі — Ітылек, Сарфанкуак і Кангерлусуак, які з'яўляецца найбуйнейшым грэнландскім аэрапортам.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сісіміўт у 1980 г.

Першыя сляды чалавека на тэрыторыі Сісіміўта адносяцца яшчэ да 4,5 тыс. гадоў назад. Інуіты на гэтай тэрыторыі пражываюць некалькі соцень гадоў. Місіянер Ханс Эгедэ ў 1721 г. пабудаваў паблізу царкву, акрамя таго захавалася яшчэ некалькі будынкаў XVIII ст. У XX ст. былі пабудаваны гандлёвы порт і рыбазавод. У апошні час усё больш значэнне набывае турызм.

Клімат

Клімат Сісіміўта вызначаецца яго размяшчэннем каля Бафінава заліва з цёплым Заходне-Грэнландскім цячэннем, якое працякае каля берагоў, а таксама ўнутраным ледзяным шчытом Грэнландыі. У выніку клімат Сісіміўта толькі трохі халаднейшы чым у Нуку. Узімку дзённая тэмпература не падае ніжэй −15 °C, а ўлетку не падымаецца вышэй 20 °C, аднак надвор'е пераменлівая, як і ва ўсіх прыморскіх раёнах.

З унутраных раёнаў могуць прыходзіць моцныя парывістыя ветры, якія дасягаюць 200 км/г. Ападкаў у Сісіміўце мала, улетку дождж ідзе галоўным чынам раз у месяц, а ўзімку 2 разы ў месяц выпадае снег. Аднак ён ляжыць усю зіму, не растаючы. Прычым на ўзбярэжжы ападкаў больш чым у глыбіні тэрыторыі. Толькі ўвесну і ўвосень (май, верасень) ападкі ідуць часцей. Першы снег выпадае напачатку-сярэдзіне кастрычніка, а першыя адлігі пачынаюцца ў сярэдзіне-канцы красавіка.

Больш інфармацыі Клімат Сісіміўта (1961-1990 гг.), Паказчык ...
Remove ads

Інфраструктура

Thumb Thumb
У 1960-х гг. дацкі ўрад спрыяў перасяленню ў блокавыя дамы замест індывідуальных зборных, якія пастаўляліся з Даніі раней.

У сучасным Сісіміўце ёсць крамы, банк, сярэдняя школа, маладзёжны інтэрнат, гасцініцы, канферэнц-цэнтр, некалькі цэркваў, бібліятэка, пошта і бальніца. Таксама ёсць адкрыты плавальны басейн з падагрэтай вадой, пабудаваны на палях, каб пазбегнуць уздзеяння на вечную мерзлату. У горадзе пракладзены дарогі з цвёрдым пакрыццём, такая ж дарога вядзе да аэрапорта, але няма ніякіх дарог, якія злучаюць Сісіміўт з іншымі паселішчамі.

Транспарт

Аэрапорт Сісіміўта мае невялікую УПП, здольную прымаць толькі невялікія самалёты, і для далёкіх падарожжаў трэба перасаджвацца ў Кангерлусуаку. Акрамя таго, Сісіміўт некалькі разоў у тыдзень улетку наведваюць паромы Arctic Umiaq Lines, якія абслугоўваюць пасёлкі заходняга ўзбярэжжа. Штотыдзень паромы заходзяць у Ітылек і Сарфанкуак. Узімку асноўным транспартам з'яўляюцца сабачыя запрэжкі.

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads