Сіфонавыя водарасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіфо́навыя водарасці[1] (Bryopsidales) — парадак зялёных водарасцей класа Ulvophyceae[2]. Агульная колькасць сучасных відаў — 564[2]. Некаторыя сістэматыкі надаюць гэтаму таксону ранг класа — Bryopsidophyceae[3].
Remove ads
Апісанне
Слаявіны буйныя (вышыня да 0,5 м), няклетачнай будовы (без папярочных перагародак) са шматлікімі ядрамі і дыскападобнымі хларапластамі. Маюць пігменты. Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае і палавое.
Пашырэнне
Адрозніваюць каля 30 родаў, 300 відаў[1]. Пашыраны пераважна ў трапічных морах ад берагавой зоны да глыбині 70 м, некаторыя трапляюцца ў морах умераных паясоў, напрыклад, каўлерпа (Caulerpa). У выкапнёвым стане вядомыя з ардовікскага перыяду.
Значэнне і выкарыстанне
Ужываюцца ў ежу.
Зноскі
- Порядок Bryopsidales на сайте AlgaeBase (англ.) (Праверана 4 студзеня 2016)
- Сіфонавыя водарасці: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)(англ.) (Праверана 3 студзеня 2016)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads