Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч
беларускі скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (9 верасня 1918, в. Перацяткі, Койданаўская воласць, Заходняя вобласць — 25 жніўня 2007, Мінск) – беларускі скульптар.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1935—1937) у М. Керзіна, у Горкаўскім мастацкім вучылішчы (1938—1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў у Мінску.
Творчасць
Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Працы вылучаюцца кампазіцыйнй закончанасцю, дакладнасцю трактоўкі, мяккасць святлоценявой мадэліроўкі формы.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1949 года.
Асноўныя працы: «За мір» (1953), «1941 год» (1958), «Ленін-гімназіст» (1981), Мікалай Судзілоўскі–Руссель (1981), помнікі ахвярам фашызму ў в. Дражна (1964), воінам і партызанам, загінуўшым у Вялікую Айчыную вайну ў в. Церабуты (1968), Францыску Скарыну (1990) ва ўнутраным двары галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
Удзельнічаў у дэкаратыўным аздабленні будынкаў сувораўскага вучылішча, Галоўпаштамта, Нацыянальнага маетацкага музея Рэспублікі Беларусь, дамоў на Прывакзальнай плошчы ў Мінску.
Станковыя творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.
Remove ads
Зноскі
- Студенты встречаются со Скориной каждый день…(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads