Прывакзальная плошча (Мінск)

плошча From Wikipedia, the free encyclopedia

Прывакзальная плошча (Мінск)map
Remove ads

Прывакзальная плошча — плошча ў Мінску, прымыкае да вакзалу чыгуначнай станцыі Мінск-Пасажырскі.

Хуткія факты Прывакзальная плошча Мінск, Агульная інфармацыя ...
Thumb
Вароты Мінска

Сучасная плошча мае прамавугольную форму, выцягнутую ўздоўж вуліцы Бабруйскай. Яе называюць плошчай трох вакзалаў. Тут размешчаны аўтавакзал «Цэнтральны» і чыгуначныя пасажырскія вакзалы далёкага і прыгараднага руху. Плошчу ўпрыгожвае шкляны фасад галоўнага корпуса чыгуначнага вакзала.

Комплекс кварталаў, размешчаных насупраць будынка вакзала, успрымаецца як парадны ўезд у горад з боку чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. Такое ўспрыманне ўзмацняецца дзвюма адзінаццаціпавярховымі вежамі па вуглах пяціпавярховых жылых дамоў, размешчаных сіметрычна. Гэтыя вежы атрымалі назву «Вароты горада» або «Мінскія вароты». Дамы былі пабудаваныя ў стылі сталінскага класіцызму паводле праекта ленінградскага архітэктара Барыса Рубаненкі. На адной вежы размешчаны найбуйнейшы ў рэспубліцы гадзіннік, дыяметр яго цыферблату складае больш за 3,5 метраў. Гэты гадзіннік быў створаны больш за сто гадоў таму ў Германіі і ў Беларусь трапіў як ваенны трафей пасля Другой сусветнай вайны. На другой вежы — герб БССР.

Remove ads

Характарыстыка

Акрамя чыгуначнага вакзала, на плошчы размяшчаюцца таксама:

Сістэма падземных пераходаў пад плошчай злучае паміж сабой вакзал, пасадачныя платформы і станцыю метро «Плошча Леніна».

Гісторыя

Thumb
Лібава-Роменскі (Віленскі) вакзал, 1890-я

Фарміраванне плошчы пачалося ў 18711874 гадах з будаўніцтва Віленскага вакзала (да нашых дзён не захаваўся). У 1890 годзе паміж драўлянымі пабудовамі быў узведзены мураваны будынак вакзала.

Курлоўскі расстрэл

З Прывакзальнай плошчы таксама звязана гістарычная падзея, вядомая як «курлоўскі расстрэл». 31 кастрычніка 1905 года ў будынку вакзала адбыўся мітынг чыгуначнікаў і іншых рабочых горада. Для падаўлення забастоўкі мінскі губернатар П. Р. Курлоў даў загад прымяніць зброю. У выніку больш за 80 чалавек было забіта, некалькі соцень паранена.

Пад ціскам грамадскасці Курлоў быў пераведзены царскім урадам у Санкт-Пецярбург. Па ініцыятыве чыгуначнікаў Гарадская дума ў 1905 годзе прыняла рашэнне аб будаўніцтве на Прывакзальнай плошчы на сродкі горада і грамадскіх арганізацый помніка ахвярам курлоўскага расстрэлу. Узведзены помнік уяўляў сабой масіўны крыж на пастаменце. З чатырох бакоў стаялі слупкі, злучаныя ланцугамі. Да нашых дзён не захаваўся.

Пасля рэвалюцыі

Пасля Кастрычніцкага перавароту плошча насіла назву — «Плошча 25 кастрычніка». У 19391940 гадах праводзілася рэканструкцыя прывакзальнага раёна. У 1941 годзе пад кіраўніцтвам тагачаснага галоўнага архітэктара Мінска Герасіма Якушкі распачаты праект рэканструкцыі Прывакзальнай плошчы, якая ў той час насіла назву Плошча Памяці ахвяр 1905 года, планавалася пашырыць яе, пабудаваць па перыметры новыя дамы, устанавіць помнік ахвярам Курлоўскага расстрэлу[1][2].

Пасляваенны перыяд

Thumb
Прывакзальная плошча з новага будынка БДУ

У 1946 годзе быў адноўлены будынак вакзала, зруйнаванага ў час Другой сусветнай вайны. Сучасны выгляд прывакзальнай плошчы склаўся ў 19481956 гадах. Да пач. 1960-х на месцы, дзе стаіць аўтавакзал «Цэнтральны», стаяла воданапорная вежа. У канцы 1990-х у сувязі з будаўніцтвам новага будынка вакзала плошча (дакладней яе месца з боку будынка чыгуначнага вакзала) значна змянілася. У пачатку 2000-х пасунутыя трамвайныя рэйкі.

У 2003 годзе праведзена добраўпарадкаванне плошчы і сквера (арх. Г. Аксёнава)[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Карпечанка, М. Архітэктар Герасім Якушка : застылай музыкі маэстра : [Беларускі архітэктар] / Міхась Карпечанка // Зара над Друццю. — 2015. — 7 лютага. — С. 4.
  2. Застывшая музыка зодчего Якушко(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Аксенова Анна Алексеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads