Табліца множання

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таблі́ца памнажэ́ння (таблі́ца Піфаго́ра) — табліца, у якой размешчана інфармацыя аб здабытках лікаў. Радкі і стоўпчыкі такой табліцы азагалоўлены лікамі, а на іх перасячэнні размяшчаюць здабытак лікаў, якімі адпаведныя радок і стоўпчык азагалоўлены.

Традыцыйна табліца памнажэння мае памер 10×10 і, адпаведна, дазваляе памножыць між сабой любыя два лікі ад 1 да 10.

Звычайнае ўяўленне

Больш інфармацыі ? ...
Remove ads

Як знайсці вынік па табліцы памнажэння

Каб пазнаць вынік здабытка 4×8 па табліцы памнажэння, трэба знайсці чацвёрку ў левым стаўбцы і васьмёрку ў верхнім радку, првесці ад 4 гарызантальную лінію і ад 8 вертыкальную. Клетка, на якой лініі сустракаюцца, з’яўляецца здабыткам(у дадзеным выпадку 32).

Больш інфармацыі × ...
Remove ads

Ужыванне

Апроч шырока вядомага ужывання класічнай таблицы памнажэння для выпрацоўкі практычнай звычкі памнажэння натуральных лікаў, яе можна ужываць у некаторых матэматычных даказах, напрыклад, пры вывадзе формулы сумы натуральных лікаў ці атрыманні падобных выразаў для сумы квадратаў.

Абагульненне

Радам з табліцай памножання, у некаторых выпадках бываюць зручныя табліцы складання.

Табліца Кэлі

Табліца Кэлі — у абстрактнай алгебры, табліца, якая апісвае структуру канчатковых алгебраічных сістэм з адной бінарнай операцыяй. Названа ў гонар англійскага матэматыка Артура Кэлі. Мае важнае значэнне ў дыскрэтный матэматыцы, у прыватнасці, у тэорыі груп, у якой у якасці аперацый разглядаецца памнажэнне і складанне. Таблица дазваляе вызначыць, ці з’яўляецца група абелевай, знайсці цэнтр групы і адваротныя элементы у дачыненні да іншых элементаў у гэтый групе.

У вышэйшай алгебры табліцы Кэли могуць таксама ужывацца для вызначэння бінарных аперацый у палях, кольцах і іншых алгебраічных структурах. Таксама яны зручныя пры праведзенні дзеянняў у дадзеных структурах.

Мадулярная арыфметыка

Усе астачы ад дзялення на натуральны лік утвараюць кальцо, а ад дзялення на просты лік — поле. Гэта адлюстроўваецца табліцамі памнажэння:

Больш інфармацыі × ...

Табліца памнажэння ў кальцы рэштаў па модулю 8

Больш інфармацыі × ...

Табліца памнажэння ў поле рэштаў па модулю 5

Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads