Табуляты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Табуля́ты[1][2] (Tabulata) — атрад вымерлых каралавых паліпаў. Жылі ў познім кембрыі — пермі на марскі мелкаводдзі. 2 падаатрады, каля 160 родаў. Выкарыстоўваюцца для вызначэння ўзросту геалагічных адкладаў.
Утваралі масіўныя, пласціністыя, пучкападобныя, кусцістыя, сцелістыя, галінастыя калоніі з трубчастых вапняковых каралітаў дыяметрам 1—6 мм, акруглых ці шматвугольных у сячэнні.
На тэрыторыі Беларусі знаходкі рэштак вядомы ў адкладах верхняга ардовіку, сілурыйскіх, верхнедэвонскіх, ніжнедэвонскіх і каменнавугальных.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads