Тавуш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тавушmap
Remove ads

Таву́шская вобласць (арм.: Տավուշի մարզ) — вобласць на паўночным усходзе Арменіі. Мяжуе з Ларыйскай вобласцю на захадзе, Катайкскай вобласцю на паўднёвым захадзе, Гехаркунікскай вобласцю на поўдні, з Азербайджанам на ўсходзе і Грузіяй на поўначы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Іджэван, іншыя гарады — Дыліжан, Берд, Наемберан.

Хуткія факты Тавушская вобласць, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Тавушская вобласць знаходзіцца на паўночным усходзе Рэспублікі Арменія. Тут знаходзяцца больш 50 % лясных рэсурсаў Арменіі.

Гісторыя

Сучасная Тавушская вобласць была ўтворана законам пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рэспублікі Арменія ад 7 лістапада 1995 года, у выніку аб'яднання Іджэванскага, Наемберанскага і Тавушскага раёнаў Арменіі[3].

Насельніцтва

Археалагічнымі даследаваннямі даказана, што Тавушская вобласць заселена яшчэ з каменнага веку. Паводле раскопаў, праведзеных у ваколіцах Іджэвана і знойдзеным пахаванням, ён заселены яшчэ ў II—I тысячагоддзях да н.э. Насельніцтва моцна пацярпела ў часы татара-мангольскіх нашэсцяў. Дзясяткі тысяч людзей былі забіты і ўзяты ў палон, былі спустошаны цэлыя раёны. Прыток насельніцтва зафіксаваны ў пачатку XVIII стагоддзя, калі з некаторых гавараў Арцаха значная колькасць армянаў перасяліўся ў Тавуш[4].

Насельніцтва Іджэвана і навакольных сёл гаворыць на іджэванскім дыялекце армянскай мовы, родным арцахскаму дыялекту. Гэты дыялект характарызуецца перастановай націску з апошняга склада на перадапошні.

Нацыянальны склад

Больш інфармацыі Нацыянальнасць, Перапіс 2001 года ...

Этымалогія

Вялікая частка Тавушскай вобласці ўваходзіла ў Гугаркскі і Утыкскі ашхары Вялікай Арменіі. Ва Утык уваходзіла паўднёва-ўсходняя частка вобласці, якая супадала з Тавушскім (Туз Кстак) гаварам Утыка, адкуль і пайшла цяперашняя назва[4].

Гл. таксама

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads