Тадзіяна Тодараўна Кляшторная

дзіцячая пісьменніца, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тадзія́на То́дараўна Кляшто́рная (5 студзеня 1932, Мінск, БССР2 сакавіка 2011) — дзіцячы пісьменнік, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.

Хуткія факты Тадзіяна Тодараўна Кляшторная, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Сям'я Кляшторных. У цэнтры ўнізе – паэт, над ім – жонка з дачкой Тадзіянай, бацька і маці. 1932 г.
Thumb
Дочкі Тодара Кляшторнага: уверсе Мая і Валя, унізе – Тадзіяна з мужам і сынам.

Нарадзілася ў Мінску. Хросным бацькам Тадзіяны быў Максім Лужанін[1]. Пасля арышту сваёй маці 28 лістапада 1937 апекавалася некоторы час у бацькавай сястры Александрыны, затым у адным з дзіцячых дамоў Мардовіі. Пасля вайны скончыла Лепельскае педагагічнае вучылішча. Пэўны час настаўнічала на Браслаўшчыне, дапамагала гадавацца малодшым сёстрам[2].

Мела траіх дзяцей — двух сыноў і дачку. Пасля смерці мужа апошнім месцам працы быў дзіцячы садок[2].

Разам з сястрой Маяй Кляшторнай прыкладала намаганні па ўшанаванні і папулярызацыі творчасці свайго бацькі. У 2008 прысутнічала на адкрыцці вуліцы імя Тодара Кляшторнага ў вёсцы Камень[3].

Remove ads

Творчасць

Упершыню надрукавалася ў 1971 у лепельскай раённай газеце. Аўтар кніг вершаў для дзяцей «Паўцякалі цацкі» (Мінск: Юнацтва, 1982) і «Пахі вясны» (Мінск: Юнацтва, 1991), укладальніца зборніка вершаў «Песні любай ліры» гуртка «Паэтычная сцяжынка» (Віцебск, 2001).

Некаторы час вяла дзіцячы літаратурны гурток пры Віцебскай гарадской бібліятэцы.

Зноскі

  1. Анатоль Вярцінскі. Спачыла Тадзіяна Кляшторная(недаступная спасылка). Новы час (25 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2011. Праверана 15 студзеня 2012.
  2. Чытанні ў гонар Тодара Кляшторнага. Праверана 15 студзеня 2012.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads