Тадэвуш Білевіч

(1728—1788) ваявода мсціслаўскі, кашталян троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Тадэвуш Білевіч
Remove ads

Тадэвуш Білевіч (каля 1728 — 12 жніўня 1788) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Тадэвуш Білевіч, Кашталян троцкі ...

З роду Білевічаў, сын Аляксандра Ежы.

Вучыўся ў Караляўцы. Шамбялян двара Аўгуста III, стараста вайнюцкі, цівун эйрагольскі і вялікадырвянскі; 3 разы абіраўся дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.

У 1771 далучыўся да Барскай канфедэрацыі і стаў маршалкам жамойцкім. Разам з братам Тэадорам узначаліў рух у падтрымку барскіх канфедэратаў, пасля перайшоў на бок караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Быў паслом на соймы 1776 і 1780 (?).

Мсціслаўскі кашталян у 1783—1786 і ваявода ў 1786—1788, кашталян троцкі з 1788, член Пастаяннай Рады.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads