Ромеры
шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ромеры (польск.: Römerowie, ням.: Römern, Roemern) — вялікалітоўскі шляхецкі род нямецкага паходжання.
Remove ads
Гісторыя
Род Ромераў, згодна падання, выводзіўся ад рымскага консула Юстуса Севярынаса, які ў 983 г. вымушаны быў пакінуць Рым і асеў у Германіі, дзе атрымаў прозвішча «Römer» — «рымлянін». Яго нашчадкі жылі ў Саксоніі, а Берэнд Ромер у 1223 г. са світай князя Альберта Саксонскага прыбыў у Лівонію і стаў рыцарам ордэна[1].

Калі Рэч Паспалітая ў 1630 г. вымушана была аддаць Інфлянты Швецыі, Стэфан Ромер перасяліўся на Літву, бо як пісаў яго сын Матэуш «лічыў лепш ўсё страціць, а вернасць Рэчы Паспалітай захаваць». Сыны і ўнукі Стэфана служылі ў войску[1].

У 1700 годзе ў касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках, у ваколіцах якіх Ромеры валодалі маёнткамі, была дабудавана сямейная капліца[2].
Іншая галіна роду перасялілася ў канцы XVIII ст. з Саксоніі ў Расію; з яе Мікалай Фёдаравіч Ромер (1804—1889) — сапраўдны тайны саветнік, сенатар і член Апякунскага Савета ўстаноў Грамадскага Догляду.
Род Ромераў унесены ў дваранскі матрыкул Курляндскай губерні, у VI частку радаводнай кнігі Віленскай губерні і ў II частку радаводнай кнігі СПб. губерні.
Remove ads
Апісанне герба
У чырвоным полі два скрыжаваных сярэбраных кія пілігрыма, кожны з дзвюма кнопкамі на ручцы. У нашлемніку такія ж кіі, якія сканчаюцца трыма страусінымі пёрамі. Намёт чырвоны падкладзены срэбрам.
Найбольш вядомыя
- Міхал Ромер (1778—1853), грамадска-палітычны дзеяч.
- Эдвард Ян Ромер (1806—1878), грамадскі дзеяч, літаратар, перакладчык i мастак.
- Альфрэд Ізідор Ромер (1832—1897), жывапісец, скульптар, медальер, мастацтвазнавец, этнограф. Сын Эдварда Яна Ромера.
- Эдвард Матэй Ромер (1848—1900), мастак. Сын Эдварда Яна Ромера.
- Міхал Піус Ромер (1880—1945), польскі і літоўскі навуковец, грамадска-палітычны дзеяч; адзін з галоўных ідэолагаў ліберальна-дэмакратычнага крыла краёўцаў.
Зноскі
- Станіслаў Сільвановіч. Гісторыя маёнткаў Лунна, воля і лёсы іх уладальнікаў
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads