Тадэвуш Антонавіч Кокштыс

акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тадэвуш Антонавіч Кокштыс (31 кастрычніка 1934; вёска Хоўхлава, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986).

Хуткія факты Тадэвуш Антонавіч Кокштыс, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1958 года працуе ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.

Ролі ў тэатры

  • Труфальдзіна («Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні),
  • Благае («Доктар філасофіі» Б. Нушыча),
  • Жабрак («Сымон-музыка» Якуба Коласа),
  • Расплюеў («Вяселле Крачынскага» А. Сухаво-Кабыліна),
  • Гастрыт («Вечар» А. Дударава),
  • Салянік («Радавыя» А. Дударава),
  • Ютка Казубоўскі («Вежа» А. Дударава, У. Някляева),
  • Качкароў («Жаніцьба[ru]» М. Гогаля),
  • Сыракваш («Плошча Перамогі» А. Паповай),
  • Сганарэль («Лекар мімаволі» Ж. Б. Мальера),
  • Мордка («Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча),
  • Архібіскуп («Кракаўскі студэнт» Г. Марчука),
  • Суэцін («Апошнія сведкі» С. Аляксіевіч),
  • Ньютан («Прывітанне, Альберт!» Ю. Сохара),
  • Круціцкі («Мудрацы…» А. Астроўскага),
  • Стары («Бездань» паводле Р. Брэдберы).
Remove ads

Фільмаграфія

  • 2004 Фабрыка мрояў
  • 2000 Зорка Венера (Беларусь): Іосіф Станіслававіч
  • 1997 Маленькі баец (Беларусь)
  • 1991 Чырвоны востраў
  • 1986 Знак бяды: Яўхім

Узнагароды

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads