Тадэвуш Пятровіч Юшкевіч
трэнер, вучоны ў галіне спартыўнай педагогікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тадэвуш Пятровіч Юшкевіч (нар. 23 жніўня 1943, г. п. Лагішын, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Доктар педагагічных навук (1992), прафесар (1993). Член Міжнароднай асацыяцыі «Sport Kinetics» (1998).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць «Фізічная культура», 1969; аспірантура, 1975).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту, кафедра лёгкай атлетыкі, прафесар, у 1978—1988 — загадчык кафедры, 1993—2004 — прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка падрыхтоўкі спартсменаў вышэйшай кваліфікацыі; методыка трэніроўкі ў лёгкай атлетыцы; аздараўленчая фізічная культура.
Remove ads
Узнагароды
Званне «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1988), медаль Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь «За выдатныя заслугі» (2013), ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997), Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2003, 2006, 2009).
Бібліяграфія
- Научно-методические основы системы многолетней тренировки в скоростно-силовых видах спорта циклического характера : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.04 / Юшкевич Тадеуш Петрович. — Москва, 1991.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads