Талакнянка

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Талакнянка
Remove ads

Талакнянка, або мучанік, мучаніца ці мучан, мучана (Arctostáphylos) — род невялікіх хмызнякоў сямейства верасовыя,

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Распаўсюджанне

Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Еўропе, Сібіры і ў гарах Цэнтральнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — талакнянка звычайная, або мядзведжае вушка, ці мядзведжая ягада (Arctostaphylos uva-ursi). Трапляецца ў хваёвых лясах на пясчанай глебе, утварае рыхлыя дзярніны. Прыстасаваны да жыцця ва ўмовах арктычнага і субарктычнага клімату.

Апісанне

Вечназялёныя распасцёртыя кусцікі з моцнагалінастымі стволікамі. Парасткі доўгія, галінастыя.

Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае, скурыстае, бліскучае. Кветкі ружовыя, у верхавінкавых, паніклых, аднабаковых гронках. Плод — чырвоная, мучністая ягада, корм для мядзведзяў, птушак.

Лекавыя, дэкаратыўныя, дубільныя, фарбавальныя расліны.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads