Талмачова (аэрапорт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародны аэрапорт Новасібірск (Талмачова) імя А. І. Пакрышкіна (ІАТА: OVB, ІКАО: UNNT) — міжнародны аэрапорт, які абслугоўвае Новасібірск, размешчаны ў горадзе Об Новасібірскай вобласці. Найбуйнейшы за Уралам па пасажырапатоку. Аэрапорт знаходзіцца на скрыжаванні вялікай колькасці паветраных ліній, якія ідуць з Паўднёва-Усходняй Азіі ў Еўропу і з Паўночнай Амерыкі ў Індыю і Азію.
Аэрапорт з'яўляецца вузлавым для S7 Airlines.
Аэрапорт выкарыстоўвае дзяржаўны аэрадром, які знаходзіцца ў распараджэнні Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, 337-га асобнага верталётнага палка ВПС РФ (в/ч 12739). На аэрадроме дазволена сумеснае базаванне авіяцыі ФСБ і паветраных суднаў S7 Airlines, а таксама яго сумеснае выкарыстанне грамадзянскім паветраным суднам. Старшым авіяцыйным начальнікам аэрадрома з'яўляецца камандзір в/ч 12739, а галоўным аператарам аэрадрома — АТ «Аэрапорт Талмачова».
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads