Талышскія горы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Талы́шскія горы[1], Талышынскія горы, Талыш[1] — горы ў паўднёва-ўсходняй частцы Каўказа ў Азербайджане і Іране. З’яўляюцца працягам горнай сістэмы Малога Каўказа.
Складаюцца з трох хрыбтоў — галоўнага водападзельнага, Пештасарскага і Бураварскага. Ад Малога Каўказа аддзелены далінай ракі Аракс.
Даўжыня каля 100 км. Вышыні да 2492[1][2][3] м (гара Кюмюркёй). Горы складзены флішавымі і вулканагеннымі тоўшчамі з інтрузіямі асноўных парод. Усходнія схілы да вышыні 600 м пад субтрапічнымі, вышэй — букавымі лясамі. На галоўным грэбні распаўсюджаны нагорныя ксерафіты і горныя лугастэпы.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads