Тамара Гаўрылаўна Слабодчыкава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тамара Гаўрылаўна Слабодчыкава (нар. 17 снежня 1952, г. Касцюковічы, Магілёўская вобласць) — беларускі дырыжор.

Хуткія факты Тамара Гаўрылаўна Слабодчыкава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1977 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, у 1979 годзе — аспірантуру Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1979—1985 гадах выкладчык кафедры харавога дырыжавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у 1985—1998 гадах старшы выкладчык кафедры харавога дырыжавання, з 1998 года дацэнт кафедры. У 1980 годзе Т. Г. Слабодчыкава арганізавала хор «Акадэмія», з’яўляецца яго мастацкім кіраўніком і дырыжорам.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар 18 апублікаваных артыкулаў у энцыклапедычным выданні «Літаратура і мастацтва Беларусі».

Узнагароды

Узнагароджана граматай Вялікага тэатра СССР за прапаганду класічнай харавой музыкі. Хор «Акадэмія», пад яе кіраўніцтвам, узнагароджаны сярэбранымі медалямі на міжнародных фестывалях у Італіі, Германіі, Чэхіі.

Спасылкі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads