Тамаш Францавіч Домбаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тамаш Францавіч Домбаль
Remove ads

Тамаш Францавіч Домбаль, (29 снежня 1890, в. Собаў Тарнабжэгскага павета, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Падкарпацкае ваяводства, Польшча — 4 снежня 1938, Мінск, НКУС; Псеўданімы: Т. Ордан) — эканаміст, публіцыст, дзеяч міжнароднага сялянскага руху. Прафесар (1932), акадэмік БелАН (1933), доктар эканамічных навук (1934). Аўтар прац пра міжнародны сялянскі рух, эканоміку Беларусі.

Хуткія факты Тамаш Францавіч Домбаль, Дата нараджэння ...
Thumb
Т. Домбаль у Кіеве (у аўто — першы ад гледача), 1925 год.
Remove ads

Біяграфія

У 1909—1914 гадах вучыўся ў Венскім і Кракаўскім універсітэтах. У 1919 годзе дэпутат польскага сейма, быў адным з ініцыятараў стварэння ў ім камуністычнай фракцыі ў ліпені 1921 года. Арыштаваны ў снежні 1921 года; асуджаны на 6 гадоў зняволення. У выніку абмену палітвязнямі, з 1923 года ў СССР. Ініцыятар склікання ў 1923 годзе І Міжнароднай сялянскай канферэнцыі ў Маскве; намеснік генеральнага сакратара Выканкама Сялянскага Інтэрнацыянала.

У 1922 годзе, пасля нацыяналізацыі, Барысаўскаму хрустальнаму заводу было прысвоена імя Тамаша Домбаля.

У 1926 годзе заснаваў навукова-даследчы Міжнародны аграрны інстытут. Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1927), Інстытут чырвонай прафесуры (1932). У 1932—1935 гадах віцэ-прэзідэнт АН БССР, дырэктар Інстытута эканомікі БелАН. Арыштаваны 29 снежня 1936 года. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР на расстрэл. Рэабілітаваны 21 снежня 1956 года.

Remove ads

Асноўныя працы

  • Задачи и достижения Крестинтерна. М.: Новая деревня, 1925.
  • Кароткі нарыс развіцця народнай гаспадаркі БССР // Усе раёны БССР. Мн.: ІЭ БАН, 1933.
  • Праграма комплекснага эканамічнага вывучэння раёнаў БССР. Мн.: ИЭ БАН, 1933.
  • Праблема «Вялікага Дняпра» // Запіскі Беларускай Акадэміі навук. 1934. Кн. 2.

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 23 чэрвеня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads