Танака Гііці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Танака Гііці
Remove ads

Танака Гііці (22 чэрвеня 1864 — 29 верасня 1929) — генерал Імператарскай арміі Японіі, палітык, 26-ы прэм’ер-міністр Японіі.

Хуткія факты Танака Гііці, 26-ы прэм’ер-міністр Японіі ...
Remove ads

Прэм’ер-міністр

Танака стаў прэм’ер-міністрам Японіі ў 1927 годзе, паралельна выконваючы функцыі міністра замежных спраў. Пры яго праўленні адбылася фінансавая паніка 1927 года.

Танака прадпрымаў намаганні для таго, каб здушыць руху сацыялістаў, камуністаў і іх прыхільнікаў.

Танака працягнуў палітыку агрэсіўнай інтэрвенцыі ў Кітаі і Манголіі. На працягу 1927—1928 гадоў ён тройчы накіроўваў войскі ў Кітай, у тым ліку ў час Цзінаньскага інцыдэнту.

Танака прыйшоў да ўлады ў той час, калі ў Японіі пачалі наспяваць падзеі, што прывялі да яе ўдзелу ў Другой сусветнай вайне. У 1928 годзе дзеянні ўльтраправых груповак і Квантунскай арміі выліліся ў крызіс: забойства Чжан Цзаліня і няўдалую спробу акупацыі Маньчжурыі. Для самога Танакі забойства Чжан Цзаліня было нечаканасцю. Ён сцвярджаў, што афіцэры, адказныя за інцыдэнт павінны паўстаць перад ваенна-палявым судом. Не маючы падтрымкі і падвяргаючыся крытыцы як з боку парламента, так і з боку самога імператара Хірахіта, Танака і яго кабінет сышлі ў адстаўку ў поўным складзе. Праз некалькі месяцаў генерал памёр.

Remove ads

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1049352483 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.

2. Brozović D., Ladan T. Tanaka Giichi // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads