Ямагуты (прэфектура)
прэфектура ў Японіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ямагуты (яп.: 山口県 Ямагуты-кэн)[1] — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Цюгоку на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 6 114,09 км²,[2] насельніцтва — 1 431 294 чалавека (1 кастрычніка 2012)[3], шчыльнасць насельніцтва — 234,1 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ямагуты. Самы буйны горад прэфектуры — Сіманасекі.
Remove ads
Гісторыя
У мінулым на тэрыторыі прэфектуры Ямагуты размяшчаліся правінцыі Нагата і Суо. Прэфектура была часткай земляў роду Моры ў перыяд Сэнгоку. Пасля адкрыцця Японіі камандорам Мэцью Перы, роды з Нагата адыгралі ключавую ролю ў падзенні сёгуната Такугава і новага імперскага ўрада.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У прэфектуры Ямагуты размешчана 13 гарадоў і 4 паветы (6 пасёлкаў).
Гарады
Спіс гарадоў прэфектуры:
|
|
Паветы
Пасёлкі па паветах:
|
|
|
|
Сімволіка
Эмблема і сцяг прэфектуры былі прыняты 3 верасня 1962 года. Эмблема ўяўляе сабой спалучэнне стылізаваных іерогліфаў «яма» (яп.: 山) і «гуты» (яп.: 口) і сімвалізуе сабой птушку, якая ўздымаецца да сонца[4].
Кветкай прэфектуры 22 сакавіка 1954 гады абралі кветкі цытруса нацудайдай. Дрэвам абралі чырвоную японскую хвою (14 верасня 1966), птушкай — чорнага жураўля (13 кастрычніка 1964), а жывёлам — плямістага аленя (13 кастрычніка 1964). Рыбай прэфектуры стала фугу (26 жніўня 1989)[4].
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 282. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- やまぐちのシンボル (яп.)(недаступная спасылка). Yamaguchi Prefecture. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2009. Праверана 17 чэрвеня 2010.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads