Танатас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Та́натас, Та́нат, Фа́нат (стар.-грэч.: Θάνατος, «смерць») — у грэчаскай міфалогіі[1] увасабленне смерці, сын Нікты[2], брат-блізня бога сну Гіпнаса. Жыве на краю свету[3]. Згадваецца ў «Іліядзе» (XVI 454).

Танатас мае жалезнае сэрца і ненавісны багам. Ён — адзіны з багоў, які не любіць дарункі. Культ Танатаса існаваў у Спарце.
Танатас часцей за ўсё адлюстроўваўся крылатым юнаком са згашанай паходняй у руцэ. Намаляваны на куфры Кіпсела як чорны хлопчык побач з белым хлопчыкам Гіпнасам[4]. Яму прысвечаны LXXXVII арфічны гімн. Дзеючая асоба трагедыі Еўрыпіда «Алкестыда» (у перакладзе Аненскага «Дэман Смерці»).
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads