Танегасіма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Танегасімаmap
Remove ads

Танегасіма[1] — востраў на поўдні Японскага архіпелага. Размешчаны на поўдзень ад вострава Кюсю, на мяжы Ціхага акіяна і Усходне-Кітайскага мора. Адміністрацыйна адносіцца да японскай прэфектуры Кагосіма.

Хуткія факты Танегасіма?, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Танегасіма размешчана за 35 км на поўдзень ад паўвострава Осумі, які належыць востраву Кюсю. Яе працягласць з поўначы на поўдзень складае 58 км, з захаду на ўсход — 7 км. Разам з суседнімі астравамі Яку, Куціноэрабудзіма і Магесіма ўваходзіць у склад астравоў Осумі.

Формай Танегасіма нагадвае выцягнутае рысавае зярнятка. Вышэйшы пункт — 282 м. Рэльеф Танегасімы пераважна нізінны. Плошча вострава — каля 445 км². Яго ўсходняя частка крутая і скалістая, а заходняя — спадзістая, пакрытая пясчанымі пляжамі.

Сярэднямесячная тэмпература на Танегасіме вышэй за 10 °C, а сярэднегадавая колькасць ападкаў — 2700 мм. Флора прадстаўлена субтрапічнымі раслінамі, а таксама сельскагаспадарчымі культурамі: батат, тытунь, арахіс, гарох, мандарыны і г. д. Прыбярэжныя воды багатыя на крэветкі і рыбу.

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн — карта Японіі
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads