Танец вампіраў (мюзікл)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Танец вампіраў» (ням.: Tanz der Vampire) — мюзікл па аднайменным фільме Рамана Паланскі (1967). Прэм'ера мюзікла прайшла 4 кастрычніка 1997 года ў Вене. Пазней мюзікл ставіўся ў гарадах Германіі, а таксама ў многіх іншых краінах свету на розных мовах.
Remove ads
Персанажы
- Граф фон Кролак - магутны і спакуслівы вампір
- Прафесар Абронсіус - паляўнічы на вампіраў
- Альфрэд - малады дабрадушны асістэнт прафесара
- Сара - юная прыгожая дачка гаспадара шынка
- Ёне Шагал – жыд, гаспадар шынка, бацька Сары
- Магда - служанка ў карчме Шагала
- Рэбека - жонка Шагала
- Герберт - сын графа фон Кролака, вампір, гей
- Куколь - слуга ў замку фон Кролакоў, пачварны гарбун
Сюжэт
Першы акт
У глухую трансільванскую вёску прыязджае прафесар Абронсіус са сваім асістэнтам Альфрэдам, каб даказаць існаванне вампіраў. Па прыбыцці, Альфрэд улюбляецца ў Сару Шагал, дачку гаспадара шынка, у якім яны спыніліся. Сара любіць купацца, і гэта выкарыстоўвае ў сваіх мэтах граф фон Кролак, правадыр мясцовых вампіраў. Калі дзяўчына застаецца адна ў ваннай, ён з'яўляецца да яе і запрашае на баль у сваім замку. Вампір спакушае яе сваімі прамовамі, абяцаючы "падарожжа на крылах ночы". Сара зачараваная таямнічым госцем і пасля, калі гарбаты слуга графа прыносіць ёй падарунак ад свайго гаспадара - чырвоныя боцікі і шаль, дзяўчына пад добрапрыстойнай падставай адсылае закаханага ў яе Альфрэда, а сама збягае ў замак да графа. Бацьку Сары, які кінуўся на пошукі дачкі, неўзабаве знаходзяць мёртвым, і прафесар, які разумее, што ў забойстве вінаватыя вампіры, хоча працяць сэрца трупа асінавым калом, каб прадухіліць яго ператварэнне ў вампіра, аднак жонка забітага забараняе гэта. Уначы, калі служанка (і палюбоўніца забітага) Магда прыходзіць да памерлага, каб развітацца з ім, той прачынаецца і кусае яе. Прафесар з асістэнтам жадаюць забіць вампіра, але той угаворвае іх не рабіць гэтага, а ў абмен абяцае праводзіць іх да замка. Прафесар і Альфрэд згаджаюцца. Каля замка іх сустракае сам граф фон Кролак і гасцінна запрашае ў да сябе. Таксама ён прадстаўляе ім свайго сына Герберта. Герберт — гей, і Альфрэд яму адразу спадабаўся.
Другі акт
Альфрэд хоча выратаваць Сару і, калі надыходзіць дзень, ён разам з прафесарам адпраўляецца на пошукі склепа, дзе павінны быць пахаваныя граф фон Кролмк з сынам, каб канчаткова забіць іх. Аднак, прыйшоўшы ў склеп, Альфрэд разумее, што няздольны на забойства. Прафесар і Альфрэд пакідаюць склеп, у якім, тым часам, прачынаюцца бацька Сары і Магда, якая таксама стала вампірам. Як высветлілася, яны сталі шчаслівымі насельнікамі замка. Альфрэд знаходзіць Сару ў ваннай і ўгаворвае яе бегчы з ім, але Сара, захопленая графам, адмаўляецца. Засмучаны Альфрэд ідзе прэч і просіць парады ў прафесара, але той толькі кажа, што любы адказ можна знайсці ў кнізе. І сапраўды, узяўшы першую якая трапіла кнігу ў бібліятэцы замка, Альфрэд знаходзіць у ёй парады закаханым. Натхнёны, ён зноў ідзе ў ванную да Сары. Альфрэду здаецца, што ён чуе спевы каханай, але замест гэтага ён натыкаецца на Герберта, які прызнаецца яму ў каханні і спрабуе ўкусіць. Прафесар, які з'явіўся своечасова, адганяе вампіра. На балі Альфрэд і прафесар, пераапранутыя вампірамі, спадзяюцца выратаваць Сару. І хаця на балі граф кусае яе, прафесар заўважае, што дзяўчына яшчэ жывая. Яны спрабуюць незаўважна адвесці Сару з балю, але Герберт пазнае Альфрэда, а неўзабаве і ўсе астатнія вампіры заўважаюць, што прафесар з Альфрэдам і Сарай - адзіныя з усіх адлюстроўваюцца ў вялікім люстэрку. Здаецца, усё скончана, але раптам Альфрэд і прафесар складаюць крыж з кандэлябраў і вампіры ў жаху адыходзяць. Усе трое ўцякаюць з замка. Граф пасылае свайго гарбатага слугу ў пагоню, але таго па дарозе забіваюць ваўкі. Падаецца, што гэта звычайны шчаслівы канец. Альфрэд і Сара спыняюцца, каб перадыхнуць, а прафесар усаджваецца ўбок, каб зрабіць нейкія нататкі. Але раптам Сара ператвараецца ў вампіра і кусае Альфрэда. Прафесар, які нічога не заўважыў, радуецца перамозе над вампірамі. Мюзікл завяршаецца танцам радасных вампіраў, якія спяваюць, што зараз яны захопяць свет.
Remove ads
Музыка
Хоць «Танец вампіраў» вельмі гарманічны і цэласны па музычнай пабудове, большая частка музычнага матэрыялу была запазычаная Стэйнманам з таго, што не падышло для яго папярэдніх праектаў. Апроч гэтага ён запазычыў музыку ўжо вядомых песень. Напрыклад, асноўнай тэмай і самым прыгожым дуэтам мюзікла з'яўляецца песня "Totale Finsternis", якая ў арыгінале называецца "Total Eclipse of the Heart" і выконваецца спявачкай Боні Тайлер. У 1983 годзе гэтая песня атрымала прэмію "Грэмі". Мелодыя, якая гучыць у песні "Die unstillbare Gier", была напісана Стэйнманам для песні "Objects in the Rear View". Калі яго папрасілі растлумачыць гэты феномен, асабліва ў адносінах да выкарыстання "Total Eclipse", Стэйнман распавёў, што "гэта адбылося выпадкова. Я здзіўлены, што яна ўпісалася. Для арыгінальнай пастаноўкі ў Вене ў мяне было ўсяго паўтара месяца, каб напісаць музыку да цэлага спектакля, а нам быў патрэбны вялікі дуэт пра каханне… А наконт "Total Eclipse of the Heart" - я спрабаваў стварыць песню пра каханне, і я памятаў, што наогул пісаў аб каханні вампіраў. Першапачатковая назва была «Закаханыя вампіры», таму што я працаваў над мюзіклам пра Насферату, іншай вялікай гісторыяй пра вампіраў. Калі хтосьці ўслухоўваўся ў словы, яны сапраўды нібы гаворка вампіраў. Там усё пра цемру, пра сілу цемры і месца кахання ў цемры. І тады я падумаў «Ды хто ж даведаецца: гэта ж Вена!». А потым ужо стала цяжка выкінуць яе адтуль".
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads