Сарока на шыбеніцы
карціна Пітэра Брэйгеля Старшага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Танец пад шыбеніцай», «Сарока на шыбеніцы» (нідэрл.: Landschap met dansende boeren en een ekster op een galg) — карціна фламандскага мастака Пітэра Брэйгеля, напісаная ў 1568 годзе.
Remove ads
Сюжэт
Паказаная падзея надзвычай празаічная — танцуюць трое сялян. Так можна было б лічыць на самай справе, каб не адна дэталь. Вясёлая сцэна адбываецца ля шыбеніцы. Менавіта яна і з’яўляецца галоўнай «гераіняй» карціны. Маленькія фігуркі людзей, прыгожы пейзаж у такім спалучэнні выглядаюць ненатуральнымі, неабароненымі, нетрывалымі. Грамадзянская пазіцыя мастака дакладна адчуваецца ў гэтай рабоце. Брэйгель паказвае, магчыма, сапраўдную сцэну, якую можна было назіраць паўсюдна ў тагачасных Нідэрландах, і разам з тым алегорыю-роздум, заклік да розуму і цвярозасці людзей, няздольных адэкватна ўспрымаць рэчаіснасць.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads