Тапаграфічная здымка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тапаграфічная здымка
Remove ads

Тапаграфі́чная зды́мка[1][2] — сукупнасць палявых і камеральных работ па вызначэнню характэрных пунктаў мясцовасці з мэтай атрымання яе графічнай або аналітычнай мадэлі — тапаграфічнай карты (плана мясцовасці) у зададзеным маштабе.

Thumb
Жанчыны-геадэзісты ажыццяўляюць тапаграфічную здымку ў Айдаха ў 1918 годзе
Thumb
Тахеометр Leica TC1100

Падзяляецца на аэрафотатапаграфічную, фотатэадэлітную, мензульную і тахеаметрычную[1]. Асновай тапаграфічнай здымкі з’яўляецца геадэзічная сетка[2].

Палявыя работы пры тапаграфічнай здымцы складаюцца з выпрацоўкі планава-вышыннага абгрунтавання на аснове геадэзічных сетак (пракладка тэадалітных і нівелірных хадоў, трыангуляцыя, геадэзічныя засечкі), здымкі характэрных аб’ектаў на мясцовасці, рэльефу, сітуацый. Вызначаюцца назвы населеных пунктаў і іншых геаграфічных аб’ектаў (рэк, азёр, балот, урочышчаў і інш.). Пасля правядзення здымачных работ і іх праверкі ў палявых умовах праводзяць камеральную апрацоўку атрыманых матэрыялаў і вычэрчваюць тапаграфічны планшэт, які з’яўляецца асновай тапаграфічнай карты.

Асабліва шырока ўжываецца стэрэаскапічная наземная, аэрафотаздымка і касмічная здымка. Калі тапаграфічную здымку неабходна выканаць у буйным маштабе, ужываюць аэрафотаздымку ў спалучэнні з мензульнай, калі атрыманыя на фотаплане контурныя элементы мясцовасці дапаўняюцца выявай рэльефу, атрыманай спосабам мензульнай здымкі.

У цяперашні час пры тапаграфічнай здымцы ў дапамогу да традыцыйных метадаў ужываюць магчымасці навігацыйных сістэм GPS і ГЛОНАСС.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads