Тахеаметрычная здымка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тахеаметры́чная зды́мка[1] — від тапаграфічнай здымкі мясцовасці з выкарыстаннем тахеометра.

Пры тахеаметрычнай здымцы вымяраюцца гарызантальныя і вертыкальныя вуглы і перавышэнне здымачнага пункта (пікета) адносна здымачнай станцыі. Планава-вышынным абгрунтаваннем здымкі з’яўляюцца пункты дзяржаўнай геадэзічнай сеткі, тахеаметрычныя і іншыя хады.
Паводле даных тахеаметрычнай здымкі складаюцца тапаграфічныя карты маштабаў 1:500—1:5000 і планы мясцовасці, на якіх гарызанталямі адлюстроўваецца рэльеф.
Выкарыстоўваецца тахеаметрычная здымка пры праектаванні дарог, трубаправодаў, каналаў, у будаўніцтве прамысловых, грамадзянскіх і іншых аб’ектаў, у геолагаразведцы. Яе выкарыстанне асабліва выгадна для здымкі вузкіх учаскаў мясцовасці пры трасіроўцы лінейных збудаванняў.
Remove ads
Гл. таксама
- Мензульная здымка
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads