Тапты

рака ў Індыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Тапты
Remove ads

Та́пты[1] (хіндзі: ताप्ती, маратхі: तापी, гудж.: તાપી) — рака ў цэнтральнай Індыі, цячэ на ўсход ад горнага масіва Сатпура паблізу горада Бетул у штаце Мадх’я-Прадэш, далей цячэ на захад, збольшага паралельна да ракі Нармада. Да басейна ракі адносіцца таксама рэгіён Кандэш у штаце Махараштра.

Хуткія факты Тапты, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 720 км, з якіх 300 км з’яўляюцца суднаходнымі. Тапты ўпадае ў Аравійскае мора ў раёне Камбейскага заліва каля горада Сурат у штаце Гуджарат. У вусці ўтварае эстуарый. У цэлым, басейн Тапты складае 77 800 км². Сярэдні расход вады каля 650 м³/с[1][2][3].

На рацэ горад Бурханпур[1][4].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads