Тарпеданосец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тарпедано́сец[4][5] — баявы самалёт і малы быстраходны баявы карабель, узброены тарпедамі для паражэння ваенных караблёў і транспартных суднаў праціўніка.

Тарпеданосцы былі пашыраны ў марской авіяцыі многіх дзяржаў у 1930—1950-х гадах. Найбольш выкарыстоўваліся ў ходзе Другой сусветнай вайны. Самалёты-тарпеданосцы выкарыстоўваліся выкарыстоўваліся для скідвання не толькі тарпед, але і авіяцыйных бомбаў і марскіх мін. У СССР першы атрад мінна-тарпеднай авіяцыі быў сфарміраваны з бамбардзіроўшчыкаў ТБ-1 на Чарнаморскім флоце ў 1931 годзе. У пасляваенны перыяд у СССР на ўзбраенні Ваенна-марскіх флатоў стаялі самалёты Іл-28, Ту-14, Ту-16[6]. З сярэдзіны 1950-х гадоў з развіццём авіяцыйных ракет тарпеданосцы паступова замяніліся ракетаносцамі. Авіяцыйныя тарпеды засталіся на ўзбраенні процілодачных лятальных апаратаў.
Караблі-тарпеданосцы ў ваенна-марскіх флатах і сілах многіх дзяржаў былі пашыраны з Першай сусветнай вайны да 1970-х гадоў. У СССР будаваліся да 1990-х гадоў, у тым ліку тарпедныя катары на падводных крылах і паветранай падушцы[6].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads