Тарпейская скала

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тарпейская скалаmap
Remove ads

Тарпе́йская скала́[1] (лац.: Saxum Tarpeium) — назва стромкай скалы ў Старажытным Рыме, з заходняга боку Капіталійскага ўзгорка.

Хуткія факты Тарпейская скала, Краіна ...

З гэтай скалы скідвалі асуджаных на смерць злачынцаў, якія ўчынілі здраду, інцэст, пабег (рабоў ад гаспадара). Паводле легенды, назва скалы паходзіць ад імя Луцыя Тарпея, якога скінулі адтуль за выступ супраць цара Ромула. Па іншай легендзе, Тарпеяй звалі вясталку, дачку начальніка Капіталійскай крэпасці Спурыя Тарпея, якая падчас вайны з сабінамі паказала ворагам патаемны ход і была скінутая са скалы[2]. Апошняе пакаранне адбылася пры імператары Клаўдзіі ў 43 годзе, і пазней яны былі забароненыя.

У сучасным Рыме Via di Monte Tarpeo вядзе ад Капітолія да Форума, скала не захавалася.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads