Капітолій

From Wikipedia, the free encyclopedia

Капітолійmap
Remove ads

Капітолій (лац.: Capitolinus) — адзін з сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзве вяршыні — Капітоль (вышыня 46 м) і Цытадэль (Arx; вышыня 49,2 м), паміж імі месціцца западзіна Асылум (Asylum; вышыня 36,5 м). Капітолій, найменшы з усіх пагоркаў Рыму, узвышаецца каля паўднёвага берагу Тыбра, на паўночны захад ад Палаціна, над размешчаным у доле Форумам. Палітычны і культурны цэнтр Старажытнага Рыму. На Капітоліі завяршаліся трыўмфальныя шэсці рымскага войска. У пачатку Сярэднявечча антычныя пабудовы былі разбураныя. У гонар рымскага Капітолія названы будынак Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне.

Хуткія факты Капітолій, Найвышэйшы пункт ...
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Капіталійскі палац і музеі (арх. Мікеланджэла Буанароці).

Паводле падання ў час этрускаў зваўся Сатурнійскім або Тарпейскім пагоркам, стромкі схіл адной з яго вяршыняў — Тарпейскай скалы, служыў месцам пакаранняў. У рэспубліканскі час на тым месцы быў пабудаваны храм Юноны Дарадчыцы. Новую назву атрымаў ад перанесенага з Квірынала свяцілішча сабінаў, якое звалася Капітоліям, каля яго адбываліся паседжанні сената і народныя сходы. Доўгі час захоўваўся і стары Капітолій (Capitolium vetus), які знаходзіўся на Квірынале.

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads