Тар (фільм)

фільм Тода Філда 2022 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Тар (фільм)
Remove ads

«Тар» (англ.: Tár) — амерыканская псіхалагічная драма[en] 2022 года, пастаўленая рэжысёрам Тодам Філдам[en] па ўласным сцэнарыі. Галоўную ролю выканала Кейт Бланшэт[6].

Хуткія факты Тар, Жанры ...

Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2022 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 79-га Венецыянскага кінафестывалю.

Remove ads

Сюжэт

Сусветна прызнаная дырыжорка і кампазітарка Лідыя Тар становіцца першай у гісторыі жанчынай-дырыжоркай Берлінскага філарманічнага аркестра. Яна дае інтэрв’ю, выпускае кнігі, выкладае і на новай пасадзе прыступае да рэпетыцый сімфоніі №5 Малера, а таксама клапоціцца аб сваёй партнёрцы — першай скрыпцы аркестра — і маленькай прыёмнай дачцэ. Але калі адна з яе былых падапечных забівае сябе, бездакорная рэпутацыя Лідыі аказваецца пад пагрозай.

Remove ads

Акцёрскі склад

  • Кейт БланшэтЛідыя Тар
  • Ніна Хос[en]Шэран Гуднаў
  • Наэмі Мерлан[en]Франчэска Ленціні
  • Софі Каўэр[en]Вольга Меткіна

Вытворчасць і прэм’ера

«Тар» — першы фільм Тода Філда пасля 16-гадовага перапынку. Сцэнарый напісаў сам рэжысэр, прычым, па яго словах, галоўная роля з самага пачатку прызначалася Кейт Бланшэт[7]. Праект быў анансаваны ў красавіку 2021 года, у верасні да яго далучыліся Наэмі Мерлан і нямецкая актрыса Ніна Хос, а кампазітарам стала Хільдур Гуднадоўцір[8]. Здымкі пачаліся ў Берліне ў жніўні 2021 года[9]. Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2022 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 79-га Венецыянскага кінафестывалю[10]. 7 кастрычніка 2022 года «Тар» выйшла ў пракат у ЗША.

Узнагароды

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 72 узнагародамі і яшчэ 244 намінацыямі на кінапрэміі[11].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads