Хільдур Гуднадоўцір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хільдур Інгвельдардо́ўцір Гуднадо́ўцір (ісл.: Hildur Ingveldardóttir Guðnadóttir; нар. 4 верасня 1982, Рэйк’явік) — ісландская музыкантка і кампазітарка. Віяланчэлістка з класічнай адукацыяй, яна грала і запісвалася з гуртамі Pan Sonic , Throbbing Gristle , Múm і Stórsveit Nix Noltes , а таксама гастралявала з Animal Collective і Sunn O))) . Мае шматлікія ўзнагароды, сярод якіх прэмія «Оскар», дзве прэміі «Грэмі» і прайм-таймавая прэмія «Эмі».
Гуднадоўцір атрымала міжнароднае прызнанне, дзякуючы сваёй музыцы для кіно і тэлебачання, у тым ліку за фільмы «Канец шляху » (2017), «Марыя Магдаліна » (2018), «Забойца: Дзень салдата » (2018), «Тар» (2022) і «Гавораць жанчыны » (2022). За музыку да псіхалагічнай драмы Тода Філіпса «Джокер» (2019) яна была ўзнагароджана прэміямі BAFTA, «Залаты глобус» і «Оскар» за найлепшую арыгінальную музыку — яна стала першай жанчынай-кампазітарам, якая ў адзіночку выйграла ўсе тры прызы[3][4]. Яна таксама вядомая сваёй працай над міні-серыялам HBO «Чарнобыль» (2019), які прынёс ёй прайм-таймавую прэмія «Эмі», тэлевізійную прэмію BAFTA і прэмію «Грэмі».
Remove ads
Выбраная фільмаграфія
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads