Татой (могілкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Татой (могілкі)map
Remove ads

Тато́й (грэч. Τατόι) — некропаль грэчаскіх манархаў, размешчаны ў паркавай зоне палаца Татой, на схіле гары Парніс у Атыцы, за 27 км ад цэнтра Афін (15 км ад граніцы горада).

Хуткія факты Татой?, Размяшчэнне ...
Remove ads

Гісторыя

У 1880 годзе ў парку Татоя з’явілася першае пахаванне — малалетняй дачкі Георга I Вольгі. Пазней і іншыя дзеці Георга I знайшлі свой спачынак у маёнтку — Мікалай Георгіевіч, Андрэй Грэчаскі, Хрыстафор Грэчаскі і Марыя Георгіеўна.

На каралеўскіх могілках пахаваны ўсе грэчаскія каралі з дынастыі Глюксбургаў: Георг I, Канстанцін I (і яго жонка Сафія Пруская), Аляксандр I, Георг II, Павел I і Канстанцін II[1].

На могілках пахаваныя таксама прадстаўнікі рускай імператарскай дынастыі — каралева Вольга Канстанцінаўна, вялікая князёўна Алена Уладзіміраўна, вялікая княгіня Аляксандра Георгіеўна (у 1939 годзе яе рэшткі былі перанесены ў Грэцыю з СССР).

Пахаванні на могілках працягваюцца і пасля скасавання манархіі ў Грэцыі. У 1981 годзе тут была пахавана каралева Фрыдэрыка Грэчаская, удава Паўла I, а ў 1990-я і 2000-я — дзве грэчаскія прынцэсы: Кацярына, дачка Канстанціна I, а таксама дачка Аляксандра I Аляксандра Грэчаская і яго жонка Аспасія Манас.

Remove ads

Зноскі

  1. Nicholas Gage and Joan Paulson Gage. Why Is the King of Greece Living as a Commoner? (англ.). townandcountrymag.com. Town and Country (21 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 21 снежня 2021.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads