Аляксандр I (кароль Грэцыі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр I (кароль Грэцыі)
Remove ads

Аляксандр I (грэч. Αλέξανδρος Α της Ελλάδας; 1 жніўня 1893, Афіны — 25 кастрычніка 1920, Афіны) — кароль Грэцыі з 1917 па 1920 год. Сын Канстанціна I і Сафіі Гогенцолерн.

Хуткія факты 4-ы Кароль Грэцыі, Папярэднік ...

Аляксандр стаў каралём, калі яго бацька быў вымушаны пад ціскам саюзнікаў пакінуць трон у чэрвені 1917 года. Канстанцін I, зяць кайзера Вільгельма II, займаў германафільскую пазіцыю, ён выехаў з Грэцыі разам са старэйшым сынам Георгам, пакінуўшы на троне другога сына — Аляксандра. Новы кароль не меў рэальнай улады, бо палітыкай займаўся прэм’ер-міністр Элефтэрыёс Венізелас. Аляксандр большай часткай падарожнічаў па месцах ваенных дзеянняў, падтрымліваючы баявы дух салдат.

У лістапада 1919 года кароль таемна абвянчаўся з Аспасіяй Манас (1896—1972), дачкой палкоўніка Петраса Манаса. Выхадка караля выклікала вялікі скандал, у рэшце рэшт Аспасія прыбыла ў Афіны, дзе іх шлюб быў афіцыйна прызнаны, але каралевай яна не стала, атрымаўшы толькі тытул прынцэсы. У 1921 годзе, ужо пасля смерці Аляксандра, Аспасія нарадзіла дачку Аляксандру (1921—1993), будучую жонку сербскага караля Пятра II.

Пасля падпісання ў 1920 годзе Сеўрскага мірнага дагавора Грэцыя атрымала значную частку тэрыторыі Турцыі. Аляксандр стаў каралём павялічанай Грэцыі.

2 кастрычніка 1920 года, падчас прагулкі ў каралеўскім садзе Татой, Аляксандр быў укушаны малпай. Праз тры тыдні, 25 кастрычніка ён памёр ад сепсісу.

Remove ads

Зноскі

1. Lundy D. R. Alexandros I zu Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, King of the Hellenes // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Alexander // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119534320 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads