Тафаномія
раздзел палеанталогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тафано́мія[1][2] (ад грэч. τάφος — магіла, пахаванне + νόμος — закон) — навуковая дысцыпліна, раздзел палеанталогіі і археалогіі, які займаецца даследаваннем заканамернасцей, умоў намнажэння і пахавання жывёл і раслін, утварэння месцазнаходжанняў іх выкапнёвых рэшткаў.
Комплексная навука • палеанталогія, археалогія, геалогія | |
Тафаномія англ.: Taphonomy, фр.: Taphonomie ![]() | |
Прадмет вывучэння |
заканамернасці ўтварэння выкапнёвых рэшткаў |
Перыяд зараджэння |
1940—1957 гады[1][2] |
Асноўныя кірункі |
тафаномія раслін, тафаномія жывёл, судовая тафаномія |
Значныя вучоныя |
І. А. Яфрэмаў, Ю. А. Арлоў, Б. Ц. Янін |
![]() |
Тафаномія была ў 1940—1957 гадах[1] створана на стыку геалагічных навук і біялогіі пісьменнікам-фантастам і палеантолагам І. А. Яфрэмавым.
Вывучае наступныя стадыі працэсу:
- утварэнне пасмяротных скопішчаў арганізмаў (танатацэноз);
- пераход і перапахаванне, пераход іх у паўвыкапнёвы стан (тафацэноз);
- акамянеласці;
- змены і ператварэнні тафацэнозу пад уздзеяннем гіпергенезу ў сукупнасць іх акамянелых рэшткаў (арыктацэноз)[1].
Тафаномія мае значэнне для рэканструкцыі палеабіяцэнозаў, біяцэнозаў і экасістэм мінулых геалагічных перыядаў, умоў існавання арганізмаў і працэсаў утварэння асадкавых парод.
Remove ads
Гл. таксама
- Біястратыграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads