Тафта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тафта́[3] (фр.: taffetas, італ.: taffetà, ад перс.: taftah — «скручаны, світы, сатканы»; не блытаць з сінтэтычнай падкладачнай тканінай тафета) — разнавіднасць шчыльнай тонкай глянцавай тканіны палатнянага перапляцення з туга скручаных нітак шоўку, бавоўны або сінтэтычных арганічных палімераў. Ужываецца для пашыву святочнага і вячэрняга адзення, дэкору і абіўкі мэблі, вырабу тавараў народнага спажывання.


Для тафты характэрныя калянасць, шчыльнасць і ломкасць зморшчын. Дзякуючы сваёй пластычнасці яна дае магчымасць ствараць пышныя сілуэты, аб’ёмныя драпіроўкі.
Remove ads
Гісторыя

На Русі тафта вядомая з XIV стагоддзя, спачатку як імпартны тавар, куды ўвозілася з Візантыі і краін Азіі. У Вялікае Княства Літоўскае імпартавалася з Італіі (з Фларэнцыі ў XVI—XVII стагоддзях) і Францыі (у XVII стагоддзі)[3].
Выкарыстоўвалася для пашыву жаночага і мужчынскага верхняга адзення (кафтанаў, нагавіц, опашняў , прыбраных кашуль, сарафанаў), аддзелкі футра, галаўных убораў і іншага ў якасці асноўнага або падкладачнага матэрыялу.
Remove ads
Уласцівасці
Валодае наступнымі характарыстыкамі:
- пэўныя воданепрымальныя ўласцівасці;
- даўгавечнасць і практычнасць;
- зносастойкасць;
- прывабны знешні выгляд (невялікі бляск).
Сучасныя разнавіднасці
Першапачаткова тафта была толькі шаўковай або баваўнянай, але сёння мноства відаў тафты вырабляецца з сінтэтычных валокнаў. Белая і светла-крэмавая тафта папулярная як тканіна для вясельных сукенак.
Тафта шанжан
Тафта́ шанжа́н (фр.: changeant — зменлівы) — разнавіднасць тафты з двухколерным пералівістым эфектам.
Зноскі
- Tortora P. G., Merkel R. S. taffeta // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 559.
- Art & Architecture Thesaurus
- Лазука 2015, с. 157.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads