Тахікардыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тахікарды́я[1] (стар.-грэч.: ταχύς — хуткі і καρδία — сэрца) — павелічэнне частаты сардэчных скарачэнняў (ЧСС) ад 90 удараў у хвіліну. Варта адрозніваць тахікардыю як паталагічную з’яву, г.зн. павелічэнне частаты сардэчных скарачэнняў у спакоі, і тахікардыю як нармальную фізіялагічную з’яву (павелічэнне ЧСС у выніку фізічнай нагрузкі, хвалявання ці страху).
Паталагічная тахікардыя шкодная па некалькіх прычынах. Па-першае, пры частым сэрцабіцці зніжаецца эфектыўнасць працы сэрца, бо жалудачкі не паспяваюць напоўніцца крывёй, у выніку чаго паніжаецца артэрыяльны ціск і памяншаецца прыток крыві да органаў. Па-другое, пагаршаюцца ўмовы кровазабеспячэння самога сэрца, бо яно здзяйсняе вялікую працу ў адзінку часу і патрабуе больш кіслароду, а дрэнныя ўмовы кровазабеспячэння сэрца павялічваюць рызыку ішэмічнай хваробы і наступнага інфаркту.
Тахікардыя — не хвароба, а сімптом, бо яна можа ўзнікаць як праява многіх розных захворванняў. Найбольш частымі прычынамі тахікардыі служаць парушэнні вегетатыўнай нервовай сістэмы, парушэнні эндакрыннай сістэмы, парушэнні гемадынамікі і розныя формы арытміі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads