Таццяна Васілеўна Баравік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Васілеўна Баравік (укр.: Тетяна Василівна Боровик, нар. 13 чэрвеня 1957, Кіеў) — украінская артыстка балета і педагог, народная артыстка УССР (1989). Член Нацыянальнага харэаграфічнага саюза Украіны.[1]

Хуткія факты Таццяна Васілеўна Баравік, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 13 чэрвеня 1957 года ў горадзе Кіеў.

У 1975 годзе скончыла Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча па класе Галіны Кірылавай.

З 1975 года — салістка Нацыянальнай оперы Украіны ў Кіеве, з 1977 года — прыма-балерына.

У 2003 годзе атрымала поўную вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Харэаграфія», кваліфікацыя «Рэпетытар балета». Выкладае дысцыпліну «Майстэрства класічнага танца» ў Кіеўскім універсітэце імя Барыса Грынчэнкі. Загадчык базы практыкі.[1]

Remove ads

Творчасць

Сярод партый Фрыгія («Спартак» А. Хачатурана), Маўка («Лясная песня  (руск.)» Скарульскага  (руск.)), Беласнежка («Беласнежка і сем гномаў» Паўлоўскага), Анель («Блакітны Дунай» на муз. Штрауса), Кіці («Ганна Карэніна»), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба), Вольга («Вольга  (руск.)» Я. Станковіча  (руск.)) і іншыя.

Прэміі

З’яўляецца лаўрэатам прэмій:

  • 1983 — 1-ы Рэспубліканскі конкурс артыстаў балета і балетмайстраў — 1-я прэмія (Кіеў)
  • 1984 — 7-ы Усесаюзны конкурс артыстаў балета і балетмайстраў — 2-я прэмія (Масква)
  • 1992 — Міжнародны конкурс імя Дзягілева — прэмія за лепшае партнёрства
  • 1998 — Прыз за лепшае партнёрства Міжнароднага конкурсу імя Рудольфа Нурыева (Будапешт)

Зноскі

  1. Київський університет імені Бориса Грінченка. Архівавана з першакрыніцы 14 травня 2021. Праверана 10 березня 2021.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads