Таццяна Рыгораўна Віткоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Рыгораўна Віткоўская[1] (нар. 22 мая 1988, Мінск) — беларуская піяністка, канцэртмайстар, музыкантка-ансамблістка.

Хуткія факты Таццяна Рыгораўна Віткоўская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 22 мая 1988 года ў Мінску[2]. Дачка мастачкі Веранікі Віткоўскай, унучка мастака Рыгора Віткоўскага[3][4].

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе фартэпіяна, а таксама магістратуру гэтай установы (клас дацэнта С. Мікуліка і прафесара У. Дулава). Далей навучалася ў магістратуры РДПУ імя А. І. Герцэна ў Санкт-Пецярбургу (клас прафесара, заслужанай артысткі Расіі Т. Загароўскай)[2].

Жыве і працуе ў Парыжы[5].

Remove ads

Творчая дзейнасць

З'яўляецца лаўрэатам шэрагу міжнародных конкурсаў як салістка, канцэртмайстар і ўдзельніца камерных ансамбляў. Лаўрэатка першай прэміі ў намінацыі «Rossini Internazional» на XIV Міжнародным конкурсе «Città di Pesaro» (Пезара, Італія, красавік 2017 года)[2].

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у краінах СНД і Еўропе[2].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads