Таццяна Дзмітрыеўна Палякова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Дзмітрыеўна Палякова (нар. 12 чэрвеня 1953, Мінск) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1995). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інтэгратыўнай антрапалогіі, член Прэзідыума Міжнароднай асацыяцыі «Sport Kinetics».

Хуткія факты Таццяна Дзмітрыеўна Палякова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1973).

Працавала ў НДІ фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (1997—2000, дырэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (1976—1997 і з 2000, факультэт аздараўленчай фізічнай культуры і турызму, кафедра фізічнай рэабілітацыі, прафесар, у 1993—1999 — загадчык кафедры, прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: псіхолага-педагагічныя і медыка-біялагічныя праблемы ў спорце; фізічная рэабілітацыя; эргатэрапія; адаптыўная фізічная культура.

Remove ads

Узнагароды

Знак «За заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту» (Беларусь, 2003), медаль «10 гадоў падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы» і інш.

Бібліяграфія

  • Психолого-педагогические основы управления движениями в стрелковом спорте : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.04 / Полякова Татьяна Дмитриевна. — Минск, 1993.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads