Таццяна Дзмітрыеўна Пясецкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Дзмітрыеўна Пясецкая (нар. 28 жніўня 1948, в. Вялікі Лес, Брэсцкая вобласць) — беларуская мастачка.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 28 жніўня 1948 года ў вёсцы Вялікі Лес Брэсцкай вобласці. Скончыла ў 1973 годзе факультэт малюнка і жывапісу Завочнага народнага ўніверсітэта імя Н. Крупскай у Маскве. Удзельніца мастацкіх выставак з 1972 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.
Жыве ў г. Брэсце.
Творчасць
Працуе ў станковай графіцы (пераважна акварэль, пастэль), а таксама ў жывапісе. Асноўныя творы: пейзажы «Палессе», «Раніца», «Апошні прамень», «Першая зеляніна», «Цішыня», «Позняя восень», «Хутарок», «Адліга», «У лесе», «Пасля навальніцы», «Зімовая казка», «Прыцемкі»; нацюрморты «Жоўтыя кветкі», «Рамонкі», «Кветкі палявыя».
Зноскі
- Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads