Таццяна Дзмітрыеўна Самусенка

фехтавальшчыца From Wikipedia, the free encyclopedia

Таццяна Дзмітрыеўна Самусенка
Remove ads

Таццяна Дзмітрыеўна Самусе́нка[1] (у дзявоцтве — Пятрэнка; 2 лютага 1938, п. Астрашыцкі Гарадок, Мінскі раён, Мінская вобласць — 24 студзеня 2000, Мінск) — беларуская фехтавальшчыца (на рапірах), трохразовая алімпійская чэмпіёнка, заслужаны майстар спорту СССР (1960). Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1980)[1].

Хуткія факты Таццяна Дзмітрыеўна Самусенка, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

У 1962 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-канструктар.

Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры працавала дзіцячым трэнерам, потым дырэктарам спецыялізаванай школы. У 1994 годзе арганізавала і ўзначаліла Беларускі рэспубліканскі фехтавальны клуб «Залаты клінок». У 1994–2000 гадах з’яўлялася старшынёй Асацыяцыі ветэранаў фехтавання[2].

Дасягненні

  • Трохразовая алімпійская чэмпіёнка 1960, 1968, 1972 гадоў у камандным першынстве ў фехтаванні на рапірах, сярэбраны прызёр 1964
  • 5-разовая чэмпіёнка свету 1963, 1965, 1966, 1970 гадоў у каманднай рапіры і 1966 года ў асабістым першынстве. Сярэбраны прызёр 1959 1962 1967 1969 гадоў у камандным першынстве, бронзавы прызёр 1959 года ў індывідуальнай рапіры.
  • Уладальніца Кубка Еўропы 1967 1969 гадоў у камандных спаборніцтвах.
  • Сярэбраны прызёр Кубка Еўропы 1968 года ў камандных спаборніцтвах.
  • Васьміразовая чэмпіёнка СССР.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads