Рапіра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рапіра
Remove ads

Рапіра (ням.: Rapier, ад фр.: Rapière, першапачаткова ісп.: Espadas roperas — літаральна, «меч для адзення» (гэта значыць не для даспехаў), скажонае ў фр.: La rapiere) — пераважна колючая халодная зброя, разнавіднасць шпагі, у першапачатковым значэнні доўгая «грамадзянская» шпага, у адрозненне ад «баявой» шпагі занадта лёгкая для нанясення сякучых ўдараў, тым не менш у класічным (не спартыўным) варыянце мае лязо.

Thumb
Эфес рапіры
Remove ads

Гісторыя

Вядома з 2-й пал. XVII ст. Уяўляла сабой прамы плоскі або гранёны стальны клінок з завостраным (у дуэльных рапірах), затупленым або забяспечаным засцерагальным патаўшчэннем (у фехтавальных рапірах) канцом і эфес. У канцы XIX ст. на аснове фехтавальнай рапіры ўзнікла спартыўная колючая зброя, якая складаецца з лёгкага стальнога эластычнага клінка, эфеса (засцерагальнай чашападобнай гарды і рукаяткі). У звычайных (трэніровачных) рапірах наканечнік на клінку нерухомы, у электрыфікаваных (выкарыстоўваюцца ў афіцыйных спаборніцтвах па фехтаванні з 1954 года) — з рухомым электракантактным устройствам.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads