Таццяна Мікалаеўна Ісачанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Мікалаеўна Ісачанка (нар. 7 кастрычніка 1957, Магілёў) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (інжынер-механік), Маскоўскі сучасны гуманітарны інстытут (юрыспрудэнцыя).
Працоўную дзейнасць пачала чарцёжнікам у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект». Працавала старшым тэхнікам, інжынерам Магілёўскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута спецыяльнай тэхналагічнай аснасткі аўтаматызацыі і механізацыі, інжынерам Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода. Была інструктарам, загадчыкам аддзела сацыяльна-эканамічнай і прававой работы Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, намеснікам начальніка планава-эканамічнага аддзела вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз». Займала пасаду намесніка старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
Выбіралася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання — намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[1].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads