Таццяна Мікалаеўна Вараб’ёва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Мікалаеўна Вараб’ёва (нар. 9 кастрычніка 1946, г. Ленінград, Расія) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне фізічнай, неарганічнай хіміі, хіміі цвёрдага цела. Доктар хімічных навук (2000), прафесар (2003).

Хуткія факты Таццяна Мікалаеўна Вараб’ёва, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт, спецыяльнасць «Хімія», 1969; аспірантура, 1972).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1973, хімічны факультэт, кафедра неарганічнай хіміі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: хімічнае і элекрахімічнае асаджэнне металаў, сплаваў і кампазітаў з раствораў; неарганічная хімія мікрагетэрагенных і нанаструктурных тонкаплёначных і ультрадысперсных сістэм, іх структура, уласцівасці і практычны дадатак; фотахімія, фотатэхналогіі, працэсы запісу інфармацыі.

Remove ads

Узнагароды

Званні «Сорасаўскі дацэнт» Міжнароднай сорасаўскай праграмы адукацыі ў галіне дакладных навук (1997), «Лаўрэат прэміі імя А. Н. Сеўчанкі БДУ» (2006); сярэбраныя медалі V Маскоўскага міжнароднага салона інавацый і інвестыцый (2005) і Johnson Matthey ад Institute of Metal Finishing (Вялікабрытанія, 2008) і інш.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads