Хімічны факультэт БДУ
факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хімічны факультэт БДУ — факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, найбуйнейшы адукацыйны і навукова-даследчы цэнтр у Рэспубліцы Беларусь у галіне хімічных навук. Заснаваны ў 1931 годзе, хаця кафедры неарганічнай і арганічнай хіміі былі арганізаваны яшчэ пры стварэнні БДУ ў 1921 годзе і ажыццяўлялі выкладанне на педагагічным і медыцынскім факультэтах.
Дэкан з 2023 — дацэнт Аляксандр Віктаравіч Зураеў.
Remove ads
Будынкі факультэта
Хімічны факультэт размяшчаецца ў шэрагу будынкаў, якія знаходзяцца як ва ўніверсітэцкім гарадку, так і ў комплексе будынкаў філіяла БДУ ў пасёлку Шчомысліца.
- Галоўны будынак хімічнага факультэта — дзевяціпавярховы корпус на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка (Ленінградская, 14)
- Лабораторыя прыкладных праблем таксічнасці прадуктаў згарання і лабараторыя радыяхіміі — у будынку НДІ ядзерных праблем БДУ (Бабруйская, 11)
Remove ads
Кафедры
- неарганічнай хіміі
- арганічнай хіміі
- фізічнай хіміі і электрахіміі
- аналітычнай хіміі
- высокамалекулярных злучэнняў
- агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі
- радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій
Навукова-даследчыя лабараторыі
- неарганічнай і агульнай хіміі
- хіміка-аналітычных сістэм
- элементарганічнага сінтэзу
- прыкладных праблем таксічнасці прадуктаў гарэння
- радыяхіміі
- лабараторыя хіміі кандэнсаваных асяроддзяў
Спецыяльнасці
- Хімія
- Хімія лекавых злучэнняў
- Хімія (навукова-педагагічная дзейнасць)
- Фундаментальная хімія
- Хімія высокіх энергій
Навуковыя даследаванні
Сёння навуковыя інтарэсы выкладчыкаў і супрацоўнікаў хімічнага факультэта засяроджаны ў дзвюх асноўных абласцях: хімія новых матэрыялаў; малекулярны дызайн і даследаванне біялагічна-актыўных злучэнняў. Навуковыя даследаванні праводяцца па наступных напрамках:
- сінтэз новых нанаструктурных, мезаструктурных, магнітных і кампазіцыйных матэрыялаў, а таксама неарганічных палімераў; сінтэтічная нанахімія;
- сінтэз новых біялагічна-актыўных злучэнняў (лекавых сродкаў і біякарэктараў, універсальных інгібітараў свабоднарадыякальных працэсаў, сродкаў аховы раслін);
- свабоднарадыякальная хімія прыродных злучэнняў і іх сінтэтычных аналагаў;
- хімічнае і радыцыйна-хімічнае мадыфіцыраванне палімераў, стварэнне новых відаў поліэлектралітных гідрагеляў і перспектыўных палімерна-кампазіцыйных матэрыялаў медыцынскага прызначэння;
- распрацоўка эфектыўных метадаў арганічнага сінтэзу на аснове рэакцый з удзелам напружаных карба- і гетарацыклаў;
- стварэнне перспектыўных экстракцыйных і сарбцыйных працэсаў для падзелу і канцэнтравання хімічных злучэнняў і стварэнне на гэтай аснове новых хіміка-аналітычных сістэм; распрацоўка новых сродкаў клінічнай дыягностыкі;
- падрыхтоўка тэрмадынамічнага абгрунтавання энерга- і рэсурсазберагальных хімічных тэхналогій;
- прыкладны электра- і фотакаталіз, электрахімія і фотахімія квантава-памерных сістэм;
- квантава-хімічнае даследаванне малекулярных і кластарных сістэм;
- структурна-функцыянальнае даследаванне бялкоў, вывучэнне малекулярных механізмаў імуннага водгуку;
- распрацоўка адзінай шматузроўневай сістэмы кантролю і актыўнага засваення хімічных ведаў, метадычнае абгрунтаванне выкладання хіміі, развіццё канцэпцый навучальна-даследчага прынцыпу.
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
- Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч
- Аляксандр Віктаравіч Більдзюкевіч
- Вадзім Іванавіч Болбас
- Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка
- Ігар Мікалаевіч Ярмоленка
- Алег Анатольевіч Івашкевіч
- Фёдар Мікалаевіч Капуцкі
- Уладзімір Сямёнавіч Камароў
- Фёдар Адамавіч Лахвіч
- Анатоль Іванавіч Лесніковіч
- Мікалай Іванавіч Міцкевіч
- Фама Фаміч Мажэйка
- Вадзім Васілевіч Свірыдаў
- Уладзімір Сяргеевіч Салдатаў
- Рыгор Лазаравіч Старобінец
- Алег Анатолевіч Стральчонак
- Сяргей Кімавіч Рахманаў
- Анатоль Іванавіч Рацько
- Уладзімір Аляксандравіч Хрыпач
- Іван Рыгоравіч Цішчанка
- Аляксандр Рымавіч Цыганаў
- Аляксандр Аркадзевіч Шлык
Remove ads
Дэканы факультэта
- 1931 — прафесар Э. В. Змачынскі
- 1932—1933 — акадэмік М. А. Прылежаеў
- 1934—1936 — прафесар Э. В. Змачынскі
- 1943—1947 — акадэмік М. М. Паўлючэнка
- 1947—1947 — дацэнт А. А. Будкевіч
- 1950—1952 — акадэмік Б. В. Ерафееў
- 1952—1953 — акадэмік П. І. Бялькевіч
- 1953—1965 — член-карэспандэнт І. Р. Цішчанка
- 1965—1973 — прафесар Ф. М. Капуцкі
- 1973—1978 — прафесар Г. А. Браніцкі
- 1978—1993 — прафесар В. Ф. Цікавы
- 1993—1995 — прафесар А. І. Шадыра
- 1995—2005 — прафесар Г. А. Браніцкі
- 2005—2010 — прафесар У. В. Панькоў
- 2010—2023 — прафесар Д. В. Свірыдаў
- З 2023 года — дацэнт А. В. Зураеў
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads